Макрон заклікае Украіну да «рэалістычных дыскусій» па пытаннях тэрыторый

Але перасцерагае і Захад ад кампрамісу.

06.01.2025 / 18:37

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас штогадовай сустрэчы французскіх паслоў закрануў вайну ва Украіне. Ён папярэдзіў, што хуткага і лёгкага рашэння не будзе, паведамляе BFMTV.

«Украінцы павінны весці рэалістычныя дыскусіі па тэрытарыяльных пытаннях, і толькі яны могуць весці іх», — заявіў Макрон.

Ён дадаў, што ЗША павінны дапамагчы змяніць характар сітуацыі і пераканаць Расію сесці за стол перамоваў, а Еўропа — даць Украіне гарантыі бяспекі. 

«Новы амерыканскі прэзідэнт сам ведае, што Злучаныя Штаты не маюць ніякіх шанцаў нешта выйграць, калі Украіна прайграе», — выказаўся прэзідэнт Францыі.

А калі Захад пагодзіцца на кампраміс праз стомленасць ад вайны, то давер да яго будзе падарваны, дадаў Макрон.

Nashaniva.com