Дзяўчына ў Гродне пасварылася з хлопцам і кінулася проста пад колы аўто ВІДЭА

Здарэнне адбылося позна ўвечары ў навагоднія святы па вуліцы Вялікай Траецкай у Гродне. На пустой дарозе пад колы таксі нечакана кінулася дзяўчына, якая да гэтага спакойна ішла з хлопцам па тратуары. 

06.01.2025 / 15:12

Выратавалі сітуацыю рэакцыя вадзіцеля, а таксама тое, што хуткасць аўто была невялікай, піша newgrodno.by. 

«Прычынай такіх паводзін стала сварка. Абодва былі вельмі п'яныя. Дзяўчына крычала хлопцу, каб ён ад яе адчапіўся», — расказаў кіроўца выданню. Міліцыю выклікаць ён не стаў. 

Nashaniva.com