Нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы з Беларуссю не фіксуюць ужо 15 дзён

На мяжы Літвы з Беларуссю 15-ыя суткі запар не было зафіксавана нелегальных мігрантаў, паведаміла 6 студзеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

06.01.2025 / 11:24

Апошні раз мігрантаў разгортвалі на мяжы Літвы з Беларуссю 21 снежня.

На мяжы Латвіі ў нядзелю 5 студзеня таксама не было зафіксавана спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Польскія памежнікі ў суботу развярнулі на мяжы восем нелегальных мігрантаў, усяго за першыя дні новага года — каля 70 чалавек. 

У 2024 годзе літоўскія памежнікі не дапусцілі пранікненне ў Літву з Беларусі 1002 нелегальных мігрантаў.

Плынь мігрантаў у краіны Еўразвяза з Беларусі пачаўся ў 2021 годзе, у яго арганізацыі Захад абвінавачвае мінскі рэжым.

За гэты перыяд літоўскія памежнікі разгортвалі мігрантаў амаль 23 тысячы разоў, Польшча — 107 тысяч, Латвія — 28 тысяч. 

Nashaniva.com