У Мінску адкрыюць завод па перапрацоўцы смецця на 500 работнікаў

Яго пачалі будаваць у красавіку 2024-га на палігоне «Трасцянецкі». Адкрыццё запланавана на гэты год.

06.01.2025 / 08:38

У новым корпусе прадугледзяць паўаўтаматычнае сартаванне смецця, што дасць магчымасць істотна скараціць эксплуатацыйныя затраты аб’екта. Дадасца амаль 500 працоўных месцаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

— Будоўля новага завода абумоўлена тым, што вытворчай магутнасці дзеючага прадпрыемства недастаткова. Мінск павялічваецца, насельніцтва ўзрастае, смецця, адпаведна, становіцца больш, — расказала кіраўнік праекту ДП «Гардарбуд» Наталля Ячэня. — На новым заводзе будуць чатыры лініі перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў і дзве лініі перапрацоўкі РДФ-паліва. На ўжо існуючым прадпрыемстве ўсталююць паўаўтаматычную лінію сартавання.

Nashaniva.com