Пяць малых дзяўчынак згарэлі ў абхазскім сяле

Трагедыя адбылася ў Гальскім раёне. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём загарэўся прыватны драўляны дом. Агонь у момант ахапіў памяшканне. У выніку трагедыі загінулі 5 дзяцей.

05.01.2025 / 18:30

Трагедыя адбылася ў вёсцы Саберыё Гальскага раёна. Фота: mchs.apsny.land

Як удакладнілі выратавальнікі, малодшай дзяўчынцы было восем месяцаў, старэйшай — восем гадоў.

Па папярэдняй інфармацыі, агонь успыхнуў з-за распальвання печы бензінам.

Бацькоў у доме ў гэты момант не было. З дзяўчынкамі была бабуля, яна выжыла.

Пяты прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй. 6 студзеня ў Абхазіі аб'яўлены днём жалобы.

Nashaniva.com