Расіяне цэлы дзень атакуюць Херсон — параненыя восем жыхароў горада

З-за расійскіх атак на Херсон і прыгарад 5 студзеня параненыя восем чалавек, паведамляе Херсонская вайсковая адміністрацыя. 

05.01.2025 / 18:00

У Херсоне пад абстрэл трапіў маршрутны аўтобус, людзі не пацярпелі

Спачатку расіяне скінулі выбухоўку з дрона — двое мужчын, 65 і 67 гадоў, дастаўленыя ў лякарню з мінна-выбуховымі траўмамі і аскепкавымі раненнямі.

Пазней праз абстрэл пацярпела 56-гадовая жанчына. Яна шпіталізаваная з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

Пад варожы абстрэл у Дняпроўскім раёне прыкладна ў 10:00 трапіў 49-гадовы херсонец. 

У тым жа раёне пад абстрэл трапіў маршрутны аўтобус, людзі не пацярпелі.

Акрамя таго, траўмы атрымалі 84-гадовая жанчына, 25-гадовы мужчына (у момант атакі ён быў у аўто), 53-гадовы мужчына, які трапіў пад атаку беспілотніка. 

45-гадовы херсонец, які ехаў на матацыкле, таксама быў атакаваны з дрона. Ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўмы, кантузію, асколачныя раненні.

Nashaniva.com