У Мінску патушылі пажар на плошчы 80 квадратных метраў

Узгаранне адбылося 5 студзеня на Партызанскім праспекце, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

05.01.2025 / 15:50

Скрыншот з відэа

«Пасля прыбыцця ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне драўляных паддонаў на агульнай плошчы 80 кв. м, пазней устаноўлена, што агнём знішчана і металічная бытоўка. У выніку пажару пашкоджаныя будаўнічыя інструменты, працоўнае адзенне, прадметы мэблі і драўляныя паддоны», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

У якасці прычыны пажару разглядаецца версія «парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі)».

Якой арганізацыі належала маёмасць, не ўдакладняецца.

Nashaniva.com