Беларусь на чацвёртым месцы сярод гандлёвых партнёраў Расіі

Беларусь займае чацвёртае месца ў спісе самых значных гандлёвых партнёраў Расіі. Пра гэта сведчаць даныя расійскай Федэральнай мытнай службы, піша Myfin.by.

05.01.2025 / 08:46

Пасля таго, як у Расіі ў 2023 годзе ўзніклі праблемы з курынымі яйкамі на рынку, праблему ўдалося вырашыць ў тым ліку і за кошт інтэнсіфікацыі паставак з Беларусі

Паводле інфармацыі ФМС, за дзесяць месяцаў 2024 года асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Расіі з'яўляюцца:

Аб'ём узаемнага гандлю Расіі з замежнымі краінамі ў студзені-кастрычніку 2024 года склаў $584 млрд. З гэтай сумы на Кітай прыйшлося $197 млрд, Індыю — $51 млрд, Турцыю — $48 млрд, Беларусь — $41 млрд.

Пры гэтым у гандлі з Індыяй і Турцыяй расійскі экспарт (галоўным чынам энергарэсурсы) шматразова перавышае індыйскія і турэцкія пастаўкі ў Расію.

У 2021 годзе, да ўвядзення заходніх санкцый супраць Расіі, ЗША былі на пятым месцы сярод асноўных гандлёвых партнёраў Расіі. Пры гэтым рэйтынг топ-5 партнёраў-лідараў тады выглядаў так:

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Nashaniva.com