Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Моцны вецер падняў зямлю з палёў, якія засталіся не пакрытымі снегам. Бедства ў вёсцы Чапялі звязваюць з высечкай лесапаласы.

04.01.2025 / 17:39

Занесеная зямлёй сядзіба «ДоРэНі» ў Салігорскім раёне

Жудасныя відэа апублікавала ў сваім інстаграме мясцовая сядзіба «ДоРэНі», у кантактным заапарку якой жывуць коні, вярблюды, страусы, лісы, паўліны і іншыя жывёлы і птушкі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ЗООПАРК | ДоРеНи | УСАДЬБА (@doreni_zoo)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ЗООПАРК | ДоРеНи | УСАДЬБА (@doreni_zoo)

На кадрах бачнае шчыльнае пылавое воблака, праз якое здаецца, што на вуліцы не сонечны дзень, а прыцемкі. Тоўстым слоем зямля пакрыла ўсю тэрыторыю сядзібы. 

«Слой такі, што ўжо страшна! Земляная катастрофа!» — пішуць устрывожаныя гаспадары. 

Зямлю мяце моцны штармавы вецер з суседніх пераараных, але не засеяных палёў. Пылавое воблака нічога не стрымлівае, бо, як адзначаюць мясцовыя жыхары, лесапаласу высеклі пры рэканструкцыі трасы Р-23.

Nashaniva.com