Ужыць ядзерную зброю супраць Украіны не дазволіў Пуціну Кітай — Блінкен

Злучаныя Штаты былі сур'ёзна занепакоеныя пагрозамі Уладзіміра Пуціна выкарыстоўваць ядзерную зброю ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрв'ю Financial Times. Але гэта пытанне было нібыта адным з тых нямногіх, дзе амерыканскія інтарэсы цалкам супалі з кітайскімі.

04.01.2025 / 15:05

Уладзімір Пуцін і кітайскі лідар Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пекіне 16 мая 2024 года. Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле слоў Энтані Блінкена, амерыканская адміністрацыя лічыла, што Пуцін сапраўды мог дапускаць такую магчымасць.

«Нават калі верагоднасць павялічваецца з 5 да 15 працэнтаў, калі гаворка ідзе пра ядзерную зброю, гэта вельмі сур'ёзна», — падкрэсліў Блінкен.

Адным з нямногіх пытанняў, дзе Кітай, верагодна, аказаў садзейнічанне ЗША, стала прадухіленне прымянення ядзернай зброі Расіяй, адзначыў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША. У Вашынгтона «ёсць падставы меркаваць», што ўлады КНР выйшлі на кантакт з расійскім кіраўніцтвам і перасцераглі Маскву ад такіх крокаў, растлумачыў ён.

Паводле даных Блінкена, гэта магло адбыцца пасля таго, як ЗША падзяліліся з Кітаем інфармацыяй пра планы Расіі адносна размяшчэння ядзернай зброі ў космасе.

У размове з выданнем Энтані Блінкен таксама заявіў, што Уладзімір Пуцін пацярпеў «стратэгічную паразу» ў вайне з Украінай. НАТА сёння валодае большымі рэсурсамі, чым калі-небудзь раней, адзначыў дзяржсакратар. Акрамя таго, ён нагадаў, што саюзнікі ЗША далі Украіне дапамогу на суму 150 мільярдаў даляраў, у дадатак да 100 мільярдаў, вылучаных самім Вашынгтонам.

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША

Сі Цзіньпін у навагодняй прамове пагражаў Тайваню

Кітай правёў найбуйнейшыя за апошнія дзесяцігоддзі ваенныя вучэнні вакол Тайваня

Кітай ухваліў будаўніцтва ў Тыбеце найбуйнейшай у свеце ГЭС. Эколагі, Індыя і тыбетцы выступаюць супраць

Расія не можа рабіць «Арэшнік» без заходніх тэхналогій

Nashaniva.com