За 2024 год у Беларусь заляцелі 395 дронаў з Расіі і Украіны. Большасць з іх — шахеды

Пік прыпаў на лістапад і снежань.

03.01.2025 / 17:25

За снежань у паветраную прастору Беларусі зайшло не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ «Шахед».

36 дронаў вярнуліся ва Украіну і Расію, а 109 зніклі, піша «Беларускі Гаюн».

Агулам за 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расіі, сярод іх 5 разведвальных дронаў.

За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення шахедаў у Беларусі і Латвіі, а таксама адзін выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

Канчатковыя дадзеныя за 2024 год з разбіўкай па месяцах выглядаюць наступным чынам:

З 395 БПЛА за 2024 год:

Пакуль няма падстаў меркаваць, што залёты расійскіх шахедаў у Беларусь у бліжэйшы час спыняцца.

Nashaniva.com