Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа

Беларус прыехаў пасля Новага года на лецішча і ўбачыў нешта прыгожае.

03.01.2025 / 16:16

Фота: «Анлайнер»

Лецішча Паўла знаходзіцца ў вёсцы Тарасава ў Мінскім раёне. Там ён і заўважыў ружу, якая расцвіла сярод зімы, піша «Анлайнер».

«Прыехаў агледзець свае ўладанні і тут заўважыў, што вырас вось такі цуд. Думаю, калі такое надвор'е захаваецца, то праз тыдзень ружа распусціцца. Такое бачу ўпершыню», — распавёў Павел.

Мужчына сцвярджае, што ніяк не падкормліваў ружу.

«Гэтую ружу суседзі наогул хацелі выкінуць, а мая жонка яе ўкарэніла, пасадзіла прыкладна 1,5—2 гады таму», — кажа Павел.

Гэта не першы выпадак, калі ружа цвіце так позна. У лістападзе нешта падобнае бачылі ў звычайным двары ў Гродне.

Nashaniva.com