Новы рэкорд паездкі на таксі — 228,66 рубля. Але ўсё строга па тарыфе

Пасажыры замовілі паездку ў адной са сталічных дыспетчарскіх службаў з пункта А ў пункт Б і заплацілі за яе 32 рублі. Праз некаторы час яны вырашылі вярнуцца, але таксі не замаўлялі, а «пабачылі на ўзбочыне дарогі», піша Onliner.by.

03.01.2025 / 14:48

Ілюстрацыйнае фота

— Кіроўца пагадзіўся нас адвезці. На маё пытанне: «Колькі гэта каштуе?» ён адказаў: «Па тарыфе», не ўдакладніўшы пры гэтым сам тарыф для яго таксі. Раніцай гэты тарыф склаў 32 рублі за ўсю паездку, і мы згадзіліся.

Давёз ён нас да крамы… і аплату ён зрабіў праз тэрмінал. Я зноў спытала пра кошт, ён адказаў: «Там усё напісана».

Я сядзела ззаду, аплачваў муж, кіроўца таксі хутка з’ехаў, а мы паглядзелі на чэк і вельмі здзівіліся! — прыводзіць словы пасажыркі падатковая інспекцыя.

Аказалася, што канчатковы кошт паездкі склаў 228,66 рубля, а тарыф за 1 км — 7 рублёў. На кіроўцу была пададзена скарга, аднак, як растлумачылі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску, з пункту гледжання падатковага заканадаўства прадпрымальнік нічога не парушыў: чэк пасажыру выдадзены, а грашовыя сродкі ў поўным аб’ёме зарэгістраваны ў АІС і будуць улічаны пры падаткаабкладанні.

Калі ў таксіста ўзнікнуць праблемы?

Нядаўна расказвалі, як паездка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску да Ждановічаў (гэта каля 12—14 кіламетраў) абышлася ў 105 рублёў. Падатковая інспекцыя высветліла: калі пасажыры выходзілі з аўтамабіля, кіроўца ўжываў фэйкавую зніжку ў памеры 90%, адлюстроўваючы выручку ў памеры 10% ад фактычна атрыманых наяўных. Тады ў ІМПЗ паведамілі, што «зніжкі» на суму каля 180 000 рублёў будуць прызнаныя схаванай ад падаткаабкладання выручкай.

Як абараніць сябе ад дарагой паездкі?

Раней Упраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску дала некалькі парад, як пазбегнуць падобных сітуацый:

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?

Nashaniva.com