У Беларусі знізяцца цэны на індычыну. На гэта сціпла спадзяваўся Галоўчанка

У Беларусі зніжана стаўка ПДВ на гатовыя прадукты з індычыны — з 20% да 10%. Гэта тычыцца тавараў, адгружаных з 1 студзеня 2025 года, паведамляе БелТА.

03.01.2025 / 13:23

У Мінпадаткаў адзначылі, што рознічныя цэны на такія прадукты, якія засталіся на складах на 1 студзеня, можна перагледзець для карэкціроўкі сум ПДВ.

Як раней казаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, урад унёс прапанову аб ураўноўванні стаўкі ПДВ на індычыну з ПДВ на курыцу і іншую птушку.

«Бо атрымалася, што на індычыну ПДВ быў 20%, а на іншую птушку — 10%. Спадзяюся, што з 2025 года індычына нават крыху патаннее», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Галоўчанка расказаў, якую незвычайную прыладу для гатавання ежы ён асвоіў

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы

Nashaniva.com