Кіраўнікі МЗС Францыі і Германіі прыбылі ў Сірыю

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро і кіраўніца нямецкага дыпламатычнага ведамства Аналена Бербак сёння павінны сустрэцца з лідарам групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» Ахмедам аль-Шараа (раней ён быў вядомы як аль-Джулані), піша Бі-бі-сі.

03.01.2025 / 11:11

Ахмед аль-Шараа. Фота: Arda Kucukkaya / Anadolu via Getty Images

«У Сірыі мы хочам дапамагчы ажыццявіць мірны пераход улады, які быў бы карысны для сірыйцаў і стабільнасці рэгіёна», — напісаў у сацыяльнай сетцы X Жан-Наэль Баро.

З іншага боку, Аналена Бербак напярэдадні заявіла, што Германія хацела б дапамагчы Сірыі стаць «паўнавартаснай дзяржавай, якая кантралюе ўсю сваю тэрыторыю».

Яна адзначыла, што, «нягледзячы на ўвесь скептыцызм» у адносінах да ісламістаў з «Хаят Тахрыр аш-Шам», Германія «не павінна ўпусціць магчымасць дапамагчы сірыйскаму народу ў гэты важны момант».

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі

Nashaniva.com