У Горках 16-гадовы падлетак на «жыгулях» спрабаваў уцячы ад ДАІ. Стралялі па колах

У Горках супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на аўтамабіль і падалі кіроўцу сігнал спыніцца, аднак машына толькі павялічыла хуткасць. Пачалася пагоня, паведамляе абласная міліцыя.

03.01.2025 / 10:17

Шматлікія папярэджанні аб тым, што супрацоўнікі будуць прымяняць зброю, не далі выніку. Каб спыніць машыну, інспектар прыцэльна стрэліў па колах.

За рулём ВАЗа аказаўся 16-гадовы навучэнец каледжа, а на пасажырскім месцы знаходзіўся ўладальнік аўто — 24-гадовы жыхар адной з вёсак раёна, які таксама не меў вадзіцельскага пасведчання.

У дачыненні да падлетка складзена восем адміністрацыйных пратаколаў. Уладальніка «жыгулёў» адправілі ў ІЧУ, на яго складзена тры матэрыялы. Транспартны сродак змешчаны на ахоўную стаянку.

Nashaniva.com