На трасе М-8 машына вылецела ў кювет і перакулілася. Загінула паўтарагадовая дзяўчынка

Яе бацькі засталіся жывыя.

02.01.2025 / 23:29

Увечары 2 студзеня, каля 20 гадзін, на 124-м кіламетры аўтадарогі М-8 «Віцебск — Орша» 38-гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Машына перакулілася.

У выніку ДТЗ 34-гадовая жонка кіроўцы атрымала траўмы, а паўтарагадовая дачка загінула.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спадарожнай прычынай здарэння мог стаць гранічны знос задніх шын аўтамабіля, паведамляе МУС.

Nashaniva.com