У навагоднюю ноч у Новай Баравой быў пажар — праз няўдала запушчаны салют

«Суседзі выштурхоўвалі чужыя машыны з паркоўкі».

02.01.2025 / 18:49

Скрыншот сторыс у інстаграме

Пра пажар, які адбыўся прыкладна каля 2 гадзін ночы 1 студзеня ў вёсцы Копішча пад Мінскам (там знаходзіцца ЖК «Новая Баравая»), пішуць у сацыяльных сетках. У тых, хто святкаваў Новы год і запускаў салют, штосьці пайшло не па плане, і піратэхніка падпаліла сметніцы. Стаялі кантэйнеры для смецця каля аўтамабільнай паркоўкі.

— У выніку суседзі рукамі выштурхоўвалі чужыя машыны з паркоўкі, каб іх выратаваць (бо не ўсе гаспадары ведалі пра ўзгаранне), і тушылі вогнетушыцелямі са сваіх машын, пакуль не прыехалі пажарныя, — напісаў у сацыяльных сетках адзін з мясцовых жыхароў.

У афіцыйных зводках МНС гэтае здарэнне не згадана — верагодна таму, што абышлося без ахвяр.

У навагоднюю ноч у Беларусі загінулі на пажарах тры чалавекі

У Новай Баравой загарэўся рэстаран

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы

Nashaniva.com