Мінімальны заробак у Польшчы вырас да 1040 еўра

З 1 студзеня 2025 года ў Польшчы ўступілі ў сілу новыя паказчыкі мінімальнага заробку.

02.01.2025 / 14:37

Цяпер мінімальны месячны заробак складае 4666 злотых брута (≈1040 еўра), што на 366 злотых больш, чым летась, а мінімальная пагадзінная стаўка павялічылася да 30,50 злотых брута (≈ 6,80 еўра), паведамляе Польскае радыё

Па звестках польскага ўрада, павышэнне мінімальнай заработнай платы закране каля 3,2 мільёна чалавек.

Новы мінімальны заробак складае 53,83% ад прагназаванага сярэдняга заробку ў нацыянальнай эканоміцы на 2025 год.

У Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак складае 726 рублёў, гэта 203 еўра ў эквіваленце.

Nashaniva.com