Балгарыя і Румынія цалкам далучыліся да Шэнгену

Пашпартны кантроль у аэрапортах гэтых краін знік яшчэ ў мінулым годзе, але заставаўся на сухапутных межах.

01.01.2025 / 15:11

Бухарэст, фота goodfon.ru

З 1 студзеня 2025 года Балгарыя і Румынія цалкам далучыліся да шэнгенскай зоны. Ад сёння знік памежны кантроль на ўнутраных межах Еўрасаюза з гэтымі краінамі.

Абедзве краіны ўвайшлі ў Еўрасаюз яшчэ ў 2007, але ўсё ніяк не маглі трапіць у Шэнген, бо суседзі накладалі вета, баючыся павелічэння нелегальнай міграцыі.

31 сакавіка 2024 года для Балгарыі і Румыніі адмянілі пашпартны кантроль пры перасячэнні мяжы па паветры і моры. Цяпер жа яго адмянілі і на сухапутных межах.

Nashaniva.com