Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай

Юбілейным запісалі ўзарванага генерала Кірылава.

01.01.2025 / 12:08

Украінскі вайсковец ідзе па захопленым горадзе Суджа Курскай вобласці, фота AP

Праект «Горюшко», які шукае ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра забітых расійскіх вайскоўцаў, у навагоднюю ноч паведаміў, што колькасць загінулых пераваліла за 90 тысяч чалавек.

На юбілейную пазіцыю паставілі генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава, узарванага ў Маскве.

За раніцу лік дарос ужо да 90041 чалавека.

У снежні 2024 года спіс папаўняўся на 210 чалавек за дзень. Гэта найбольшы паказчык ад пачатку вайны.

Работнікі ініцыятывы манітораць сацыяльныя сеткі і знаходзяць інфармацыю пра цырымоніі развітання ці проста допісы ад сваякоў.

Nashaniva.com