У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Улады блакуюць відэахостынг, каб беларусы не змаглі паглядзець звароту Святланы Ціханоўскай. 

01.01.2025 / 00:18

Пра гэта паведамляюць людзі з розных раёнаў краіны.

У адрозненне ад мінулага года, гэтым разам быў недаступны і інстаграм, а тэлеграм быў перагружаны ва ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне.

Так выглядае «90-працэнтная падтрымка».

@nashaniva У сваёй прамове Ціханоўская надала найбольшую ўвагу сямейным традыцыям і доўгаму чаканню беларусамі таго дня, калі ўсе збяруцца разам. Яна заклікала трымацца беларушчыны, любіць адзін аднаго і разам працаваць дзеля лепшае будучыні #беларусь #нашаніва #тихановская #минсксейчас #белорусы #мова #жывебеларусь #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Nashaniva.com