Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе

Што стала са зваршчыкам, які чатыры месяцы назад абяцаў актыўна вярнуцца ў медыйную сферу?

31.12.2024 / 22:49

Раман Пратасевіч, 31 снежня 2024 года. Скрыншот з ягонага тг-канала

Апошні месяц канал Рамана Пратасевіча не падаваў прыкметаў жыцця. Апошні пост быў датаваны 28 лістапада.

31 снежня ў 22:10 па беларускім часе ў канале Пратасевіча з'явілася відэапаведамленне — трохі дзіўнаватае.

«Даўно мяне не было на экранах, месяц, але магу сказаць, што гэты месяц я не склаўшы рукі, мне ўдалося зняць некалькі крутых відэа, героі якіх вас дакладна здзівяць», — кажа Пратасевіч. Тое самае ён абяцаў два з паловай месяца назад.

Хоць вечар пераднавагодні, на фоне няма ні ялінкі, ні нават дожджыку, ані сяброў і святочнага стала. І, хоць Раман уздымае ў кадры бакал для чырвонага віна з вадкасцю рыжага колеру — магчыма каньяком, ён не выглядае ні вясёлым, ні радасным, вочы яго маркотныя, а голас момантамі нават дрыжыць.

«Усё канечне будзе добра ў надыходзячым годзе, я ў гэта шчыра веру!» — кажа Пратасевіч.

Nashaniva.com