СПА Украіны расказала, колькі ракет і дронаў збіла за год

Расія заяўляла пра поўнае знішчэнне супрацьпаветранай абароны Украіны 24 лютага 2022 года, у першы ж дзень уварвання. Аднак у рэальнасці Украіна захавала поўны кантроль сваёй паветранай прасторы і вытрымлівае самыя масіраваныя ракетныя абстрэлы.

31.12.2024 / 22:09

Вайскоўцы 126-й брыгады СПА Украіны, 4 кастрычніка 2024 года, Херсонская вобласць. AP Photo / Marko Ivkov

Паветраныя сілы Украіны знішчылі больш за 1300 ракет і 14 400 беспілотнікаў розных тыпаў. Украінскія пілоты выканалі больш за 20 000 авіявылетаў.

Пра гэта Паветраныя сілы паведамілі ў сваіх сацсетках.

За ўвесь 2024 год Паветраныя сілы знішчылі:

Авіяцыя Узброеных Сіл Украіны на працягу года выканала больш за 20 000 вылетаў, амаль 9 тысяч з іх — для выкарыстання сродкаў паражэння заходняй вытворчасці.

У 2024 годзе Расія наносіла ўдары па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Украіны значна большай колькасцю ракет і ўдарных БПЛА, дадаюць у камандаванні. З’явілася вялікая колькасць беспілотнікаў, якія імітуюць сапраўдныя ўдарныя «шахеды». РФ павялічыла вытворчасць і прымяненне па Украіне балістычных ракет, у тым ліку паўночнакарэйскіх KN-23.

«Такім чынам вораг спрабуе максімальна ўскладніць паветраную абстаноўку, перагрузіць нашу ППА і знясіліць нашых абаронцаў неба. Акрамя таго, варожыя самалёты запусцілі па прыфрантавых тэрыторыях дзясяткі тысяч кіраваных авіяцыйных бомбаў, сцёршы з твару зямлі ўкраінскія прыфрантавыя гарады і вёскі», — кажуць вайскоўцы.

Толькі за мінулы тыдзень, з 23 па 29 снежня, Расія ўжыла супраць Украіны больш за 370 ударных дронаў, каля 280 кіраваных авіяцыйных бомбаў і 80 ракет розных тыпаў, паведамляюць ПКС.

Нагадаем, што Расія заяўляла пра поўнае знішчэнне супрацьпаветранай абароны Украіны 24 лютага 2022 года, у першы ж дзень уварвання. Аднак тая заява аказалася выдумкай.

Nashaniva.com