Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй

Віншаванні ад кібераў расквецілі сайты Brest.by ды virtualbrest.ru, а таксама тэхнапарку Магілёва technopark.by.

31.12.2024 / 18:21

Скрыншот з сайта «Віртуальный Брест»

Кіберы зычаць «усім беларусам, каб дзень, калі нацыянальныя колеры і песні змогуць свабодна гучаць ва ўсёй Беларусі, надышоў як мага хутчэй» і заклікаюць «набліжаць усіхную Перамогу» «пасільнымі вам спосабамі».

У Беларусі выкарыстанне нацыянальнай беларускай сімволікі — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга — караецца, а ўсе дзяржаўныя СМІ кантралююць лукашысты і выкарыстоўваюць іх для сваёй прапаганды.

Nashaniva.com