Сабаленка спазнілася на самалёт у Аўстралію
Першая ракетка свету на тэнісным турніры ў аўстралійскім Брысбэне лёгка перамагла мексіканку Рэнату Сарасуа — 6:4, 6:0, а потым весела адказала на пытанне рэпарцёра пра міжсезонне і свой адпачынак.
31.12.2024 / 09:27
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
— У мяне было трохі вольнага часу. Я вярнулася ў Фларыду (Арына жыве там) і спала ў сваім ложку. Я сапраўды вельмі стамілася ад гатэляў кожны тыдзень. Пасля такога інтэнсіўнага сезону я адчувала, што магу адпачыць яшчэ месяц.
Мая каманда тэлефанавала мне, спрабуючы звязацца, каб пераканацца, што я своечасова прыеду на самалёт. У выніку я спазнілася на першы авіярэйс. Думала, што вылятаю ноччу, але насамрэч гэта было раніцай. Падумала: «Добра, мне здаецца, нам патрэбны яшчэ адзін білет». Гэта было смешна. Думаю: «Як скажаце. Дадатковы выходны. Дзякуй», — сказала Сабаленка на корце пасля матчу.
Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці
Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай
Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету