Польшча плануе скончыць умацаванне мяжы з Беларуссю да лета 2025 года
Польшча мае намер завяршыць узвядзенне і ўмацаванне сцяны на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны 2025 года, што дазволіць спыніць незаконную міграцыю. Пра гэта выданню The Financial Times паведаміў намеснік міністра міграцыі Польшчы Мацей Душчык.
30.12.2024 / 20:49
На думку чыноўніка, пасля таго як работы ўздоўж 400-кіламетровай мяжы з Беларуссю будуць завершаныя, гэта дазволіць максімальна наблізіць бяспеку на мяжы да 100%.
«Гэты штучна створаны шлях міграцыі будзе закрыты наступным летам, я спадзяюся і веру ў гэта», — сказаў Душчык.
Пры гэтым ён заявіў, што Варшава павінна быць гатовая да чарговай спробы рэжыму Лукашэнкі «нагнятаць канфлікт» і сабатаваць узмоцненую памежную інфраструктуру Польшчы.
Дадатковыя меры ўздоўж 400-кіламетровай мяжы ўключаюць камеры начнога бачання, цеплавізары, новую патрульную дарогу і ўзмацненне пяціметровага сталёвага плота, узведзенага ў 2022 годзе.
Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА
Прэм'ер Польшчы заявіў, што ў ЕС разумеюць яго міграцыйную палітыку
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам