Футбольны клуб «Макслайн» пасля выхаду ў вышэйшую лігу памяняў назву

Каманда з Віцебска ўпершыню ў гісторыі заваявала права ўдзельнічаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Беларусі, але стартаваць у ім магла пры выкананні адной умовы — змены назвы.

30.12.2024 / 19:23

Змена назвы звязаная з умовамі ліцэнзавання беларускіх каманд у сувязі з пераходам у вышэйшую лігу, складзенымі Беларускай федэрацыяй футбола.

Згодна з правіламі, клубы вышэйшай лігі не могуць называцца іменем букмекерскіх кантор. У выніку «Макслайну» прыйшлося скараціцца да дзвюх загалоўных літар «МЛ», да якіх дадалі назву горада Віцебск. Такім чынам, клуб цяпер называецца МЛ Віцебск.

Раней «Макслайн» базаваўся ў Рагачове, аднак інфраструктура мясцовага стадыёна не адпавядала патрабаванням ліцэнзавання ў вышэйшых дывізіёнах чэмпіянату Беларусі, таму ў 2023 годзе клуб перабраўся ў Віцебск. А ўжо ў 2024 годзе каманда ўзяла срэбраныя медалі ў першай лізе і заваявала права перайсці ў вышэйшую.

Цяпер кіраўнік «Макслайна» Арцём Лявонаў заявіў, што мэты і чаканні ў ягонай каманды вельмі амбіцыйныя — трапіць у тройку найлепшых у чэмпіянаце і выйграць Кубак Беларусі.

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»

Футбалісты віцебскага «Макслайна» выйшлі на матч са шчанюкамі ў руках

Наваполацкі «Нафтан» застаўся ў вышэйшай лізе

Nashaniva.com