У Гродзенскім раёне мужчына прыйшоў у госці і скраў сейф
У суботу ў міліцыю звярнуўся 32-гадовы жыхар Казіміраўкі. Ён расказаў, што ў яго з дома нехта скраў сейф, у якім былі 3000 даляраў.
30.12.2024 / 11:11
Фота: абласная міліцыя
Напярэдадні родны брат пацярпелага запрасіў у госці кампанію знаёмых выпіваць. Адным з гасцей быў 39-гадовы мужчына, які ўжо некалькі разоў быў судзімы. Ён пабачыў сейф, які проста стаяў у шафе, і забраў яго з сабой.
Пасля гэтага ён ускрыў сейф і пачаў траціць грошы, піша абласная міліцыя.
Падазраваны затрыманы, частка грошай канфіскавана.
Заведзена справа па артыкуле «Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры». Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў.