У Мінску больш не трэба насіць у ДАІ папяровую медыцынскую даведку

Цяпер пасля праходжання медкамісіі для кіроўцаў» у 24-й гарадской паліклініцы спецыяльных медаглядаў Мінска папяровыя медыцынскія даведкі больш не трэба несці ў ДАІ кіроўцам ці кандыдатам на атрыманне правоў.

30.12.2024 / 09:20

Вынікі абследавання (заключэнні МРЭК) будуць трапляць у базу даных ДАІ для ўліку пры прыняцці рашэнняў аб выдачы (замене) правоў кіроўцы.

Сэрвіс пакуль пачынае працу ў Мінску і даступны ўсім кліентам 24-й гарадской паліклінікі спецыяльных медаглядаў Мінска.

Савет па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Мінсувязі паставіў задачу Мінздароўю распаўсюдзіць гэты сэрвіс на ўсе рэгіёны краіны.

Nashaniva.com