У Рагачове выпусцілі бляшанку згушчонкі вагою у тону

Кіраўнік Гомельскай вобласці падарыў яе вайскоўцам.

29.12.2024 / 15:57

Фота: «Гомельшчына афіцыйна»

У Рагачове выпусцілі рэкордную па аб'ёме банку згушчонкі — вагой у адну тону.

Гэтая бляшанка стала трохмільярднай у гісторыі Рагачоўскага МКК. У гонар юбілею на камбінаце вырашылі ўстанавіць рэкорд Беларусі, выпусціўшы самую вялікую ў гісторыі бляшанку згушчонкі.

На прадпрыемстве лічаць, што гэта рэкорд не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, піша «Гомельшчына афіцыйна».

Улады Гомельскай вобласці перадалі банку Паўночна-Заходняму аператыўнаму камандаванню.

Nashaniva.com