З завірухай і марозам. Сіноптыкі расказалі, якім будзе студзень

Ці ўпрыгожыць зіма маразамі і снегам свой другі месяц, якім будзе студзень-2025? Пра гэта расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ. 

29.12.2024 / 13:15

Другі месяц зімы лічыцца самым халодным зімовым месяцам. 

Сіноптыкі мяркуюць, што сярэдняя месячная тэмпература паветра ў гэтым студзені будзе крыху — на 1… 1,5°C — вышэйшай за кліматычную норму, якая складае ад -4,5°C на паўднёвым захадзе Беларусі да -8°C на паўночным усходзе. 

На працягу месяца працягласць светлага часу сутак павялічваецца прыкладна на паўтары гадзіны. Сонца будзе свяціць 41-55 гадзін.

І нарэшце студзень сёлета чакаецца снежным.

Месячная колькасць ападкаў прадугледжваецца вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні, гэта значыць ад 15 да 20 дзён з ападкамі. На працягу месяца снежнае покрыва будзе паступова павялічвацца. 

Таксама нас чакаюць туманы, галалёдныя з'явы, намаразь.

Nashaniva.com