На вайне ва Украіне загінуў рэдактар расійскага тэлеканала «Ізвестія», які паехаў туды добраахвотнікам увосень 2022 года
Прыляцеў беспілотнік.
28.12.2024 / 15:26
Прэс-служба расійскага тэлеканала «Ізвестія» паведаміла пра гібель свайго рэдактара Максіма Елісеева. Паводле паведамлення, ён загінуў на вайне ва Украіне ў выніку атакі беспілотніка.
«Не стала нашага калегі, рэдактара тэлеканала «Известия» Максіма Елісеева. Ён загінуў у зоне спецаперацыі пасля атакі беспілотніка», — было абвешчана ў эфіры тэлеканала.
Восенню 2022 года Максім Елісееў добраахвотна адправіўся на фронт на Данбасе. Ягоныя таварышы па службе далі яму пазыўны «Дыктар» як напамін пра яго працу на тэлебачанні.