Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

Павел Важнік быў арыштаваны ў лютым 2024 года.

28.12.2024 / 15:12

Павел Важнік, фота goravtomost.by

Экс-дырэктара «Гараўтамоста» Паўла Важніка асудзілі за атрыманне хабару, а таксама за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Першы прысуд быў вынесены яшчэ ў кастрычніку 2024 года, аднак цяпер імя Важніка зноў з’явілася ў раскладах судоў, бо ён абскарджвае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе. Пасяджэнне прызначанае на 21 студзеня 2025 года.

Прысуд і сутнасць абвінавачвання невядомыя, аднак Важніку магло пагражаць да 19 гадоў зняволення — да 15 гадоў за карупцыю і да 4 гадоў за крадзеж.

Экс-дырэктар «Гараўтамоста» быў арыштаваны ў лютым 2024 года.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

«Мы адна сям’я». Дылеры БелАЗа, звязаныя з сынамі Лукашэнкі, зарабляюць, як сам БелАЗ

Nashaniva.com