У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі
У Еўрапейскім саюзе ўступіла ў сілу дырэктыва, згодна з якой усе смартфоны і іншыя гаджэты, якія паступаюць у продаж, павінны мець адзіны раз'ём для зарадкі тыпу USB-C. Дырэктыва была апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕС.
28.12.2024 / 10:01
Згодна з новымі правіламі, раз'ёмам USB-C (Type-C) павінны быць абсталяваны: смартфоны; планшэты; лічбавыя камеры; навушнікі; гарнітуры; партатыўныя гульнявыя кансолі; партатыўныя калонкі; электронныя кнігі; клавіятуры; мышы; партатыўныя навігатары; слухаўкі-ўкладышы.
Пакуль патрабаванне не распаўсюджваецца на ноўтбукі — для іх яно ўступіць у сілу 28 красавіка 2026 года.
Таксама вытворцы будуць абавязаны выпускаць зарадкі з аднолькавай хуткасцю падачы энергіі. Пакупнікі атрымаюць магчымасць купляць электроніку як з кабелем, так і без яго.
Большасць кампаній ужо выпускалі гаджэты са стандартам USB-C. Гэтая ініцыятыва найбольш моцна закранула Apple.