Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія
Кампанія «Металабудпрофіль», вядомая сваімі жылымі комплексамі «Ціхая гавань» і «Валмянскі шлях», пачала працэс ліквідацыі, піша CityDog.io.
27.12.2024 / 22:43
На сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі» напісалі, што з 23 снежня 2024 года кампанія «Металабудпрофіль» знаходзіцца ў ліквідацыі. Рашэнне аб закрыцці прынялі ўласнікі.
Да гэтага, 29 лістапада, забудоўшчык падаў заяву аб банкруцтве.
«Металабудпрофіль» працаваў у Беларусі з 1994 года. Кампанія займалася будаўніцтвам малапавярховага жылля ў прыгарадах Мінска. Сярод яе праектаў — жылыя комплексы «Ціхая гавань», «Валмянскі шлях» і таўнхаусы ў Астрашыцкім Гарадку.
Беларуская ілюстратарка стварыла паштоўкі для кірмашу (яны бясплатныя)
У Мінску адкрыўся новы кінатэатр з трыма заламі і нетыповымі крэсламі