У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы

У Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў горадзе Гродна прызначылі новага дырэктара — Аляксандра Вянсковіча. Згодна з павевамі апошняга часу, ён адстаўны вайсковец.

27.12.2024 / 21:51

Аляксандр Вянсковіч (злева) перад працоўным калектывам НГАБ у Гродне

Паводле паведамлення на сайце «Архівы Беларусі», Аляксандр Вянсковіч

«больш за 26 гадоў адслужыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, з'яўляўся начальнікам кірунку прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыята Гродзенскай вобласці, а таксама быў узнагароджаны дзвюма дзяржаўнымі ўзнагародамі «За бездакорную службу» II і III ступеняў».

Раней дырэктараў з ліку былых сілавікоў атрымалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі.

Дэпартамент па архіўнай справе і справаводстве Міністэрства юстыцыі, які кіруе ўсёй архіўнай галіной Беларусі, ужо амаль два гады ўзначальвае генерал-маёр Алег Воінаў, які перад прызначэннем на гэтую пасаду крыху больш за паўгода кіраваў Нацыянальным гістарычным архівам.

Яшчэ ў адну архіўную ўстанову прызначылі дырэктара-сілавіка

Экс-кіраўнік Інжынерных войскаў узначаліў архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі

Стала вядома, хто ўзначаліць архіў-музей літаратуры і мастацтва

З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць 8 чалавек

Апошні раз беларускія архівы падпарадкоўваліся сілавікам у часы сталінскага тэрору. Як гэта было

У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ

Цяпер і архівамі будзе кіраваць генерал

Nashaniva.com