Беларуска купіла 1,5 кілаграма ежы ўсяго за 8 капеек. Што гэта такое?
Беларуска паведаміла ў тыктоку, што купіла ў краме «1,5 кілаграма ежы за 8 беларускіх капеек». Думкі падпісчыкаў падзяліліся, піша Blizko.by.
27.12.2024 / 20:43
Як аказалася, купленай ежай былі астуджаныя свіныя скуркі. Каштавалі яны ўсяго 5 капеек за кілаграм.
У каментарах карыстальнікі дзеляцца ўласным досведам і меркаваннямі адносна гэтага прадукта:
«Я скуркі адварваю, потым з падліўкай вельмі смачна».
«Калі грошай не было, варыла і ела».
«Сабака бадзяжны нават гэта есці не будзе».
«У каго ёсць вопыт гатавання, дык гэта нават смачна. І карысна для суставаў».
«Гэта не ежа, гэта адкіды».
«У Іспаніі, здаецца, лічыцца далікатэсам».
Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю
«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам
«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася