«Не адпавядае вобразу манаха». РПЦ адставіла мітрапаліта, які трапіў у сэксуальны скандал

Рашэнне па справе былога кіраўніка Будапешцка-Венгерскай епархіі Іларыёна (у свецкім жыцці Грыгорыя Алфеева) вынес Свяшчэнны сінод РПЦ, прытым не прыдумляючы штучных прычын. Аднак новае месца службы іерарха будзе курортным.

27.12.2024 / 18:19

Мітрапаліт Іларыён. Фота: magyarortodox.hu

У рашэнні па справе прадпісваецца

 «звярнуць увагу мітрапаліта Іларыёна на неадпаведнасць характару яго адносін з найбліжэйшым асяроддзем і яго побыту вобразу манаха і святара».

Цяпер Іларыён, які кіраваў Будапешцка-Венгерскай епархіяй і лічыўся галоўным царкоўным дыпламатам, будзе знаходзіцца пры храме Пятра і Паўла ў чэшскіх Карлавых Варах, далейшага расследавання яго дзейнасці не будзе.

5 ліпеня выданне «Новая газета Еўропа» апублікавала кампрамат на Іларыёна ад яго келейніка Георгія Сузукі, які абвінаваціў мітрапаліта ў сэксуальных дамаганнях. Дакументы на працягу паўгода да гэтага прапаноўваліся розным СМІ. Неўзабаве пасля публікацыі Іларыёна адхілілі ад кіравання епархіяй. 

Акрамя іншага, СМІ пісалі, што мітрапаліт Іларыён здолеў атрымаць венгерскі пашпарт і стаў уладальнікам маёнтка пад Будапештам. Пасля таксама з'явілася інфармацыя, што ў Іларыёна ёсць кватэра на беразе Жэнеўскага возера ў Францыі.

Мітрапаліт абвінавачанні на свой адрас адхіляў і называў іх спробай «састрыгчы грошы», выказаўшы гатоўнасць даводзіць сваю рацыю ў судзе.

Больш таго, Іларыён сам абвінаваціў Сузукі ў тым, што ягоная маці нібыта шантажом вымагала ў мітрапаліта 384 тысячы еўра. Таксама ў праўладных СМІ з'явіўся артыкул, у якім сцвярджалася, што відэа і аўдыё дамаганняў Іларыёна да Сузукі былі нібыта сфабрыкаваныя.

Мітрапаліта РПЦ адхілілі ад пасады пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамагальніцтвах

«У адным ложку». Сэксуальны скандал вакол фаварыта патрыярха Кірыла

Былога кіраўніка БПЦ падазраюць у «спрыянні захопу храмаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны

Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў

Nashaniva.com