Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

Колькасць выпітага ўражвае.

27.12.2024 / 15:29

Група сяброў з Вялікабрытаніі ўстанавіла незвычайны рэкорд, наведаўшы больш за 23 000 пабаў і выпіўшы 56 000 куфляў піва за апошнія 40 гадоў, піша Bild.

Пачаўшы сваё падарожжа ў 1984 годзе, удзельнікі клуба Black Country Ale Tairsters ператварылі свой запал да піва і падарожжаў у дабрачынны праект, збіраючы ахвяраванні ў кожным пабе.

Заснавальнік клуба 68-гадовы Пітэр Хіл распавёў, што за гэты час ён наведаў амаль усе пабы ў Англіі і нават абследаваў 69 выспаў Вялікабрытаніі з пабамі, патраціўшы на гэта пяць гадоў. Зараз у клубе 16 членаў. 

У 2000 годзе каманда ўжо адзначылася ў Кнізе рэкордаў Гінеса за самая вялікая колькасць наведаных пабаў у Англіі (тады іх было толькі дзевяць тысяч). У гэтым годзе Пітэр завяршыў яшчэ адну мэту — наведаў 4500 пабаў, згаданых у вядомым піўным гідзе Campaign for Real Ale.

Нягледзячы на ўзрост, сябры не збіраюцца спыняцца. Пітэр кажа, што яму падабаецца спалучэнне падарожжаў, дэгустацыі піва і дапамогі іншым. Цяпер каманда нацэлена на заваяванне яшчэ 20 000 пабаў.

Nashaniva.com