Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант
У Беларускай чыгункі святочная акцыя: купіць квіткі ў купэйныя вагоны і вагоны СВ цягнікоў, якія ідуць па расійскіх напрамках, можна са зніжкай да 40%. Дзейнічае прапанова на некаторыя даты з 27 снежня па 9 студзеня.
27.12.2024 / 14:48
Ілюстрацыйнае фота
Ёсць, праўда, адна важная ўмова, якая спадабаецца тым, хто любіць усё рабіць у апошні момант: аформіць білет трэба менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення цягніка.
Вось куды і калі можна з'ехаць са зніжкай:
адпраўленнем 27 снежня:
№239 Полацк — Масква;
№2 Мінск — Масква;
адпраўленнем 28 снежня:
№236 Мінск — Масква;
№2 Мінск — Масква;
№239 Полацк — Масква;
адпраўленнем 29 снежня:
№236 Брэст — Масква;
№239 Полацк — Масква;
№2 Мінск — Масква;
адпраўленнем 31 снежня:
№83 Гомель — Санкт-Пецярбург;
№55 Гомель — Масква;
№28 Брэст — Масква;
№2 Мінск — Масква;
№27 Масква — Брэст;
№55 Масква — Гомель;
№ 1 Масква — Мінск;
№ 239 Масква — Полацк;
№ 239 Полацк — Масква;
№ 4 Брэст — Масква;
№ 51 Санкт-Пецярбург — Брэст/Мінск;
адпраўленнем 1 студзеня:
№ 52 Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург;
№ 83 Гомель — Санкт-Пецярбург;
№ 55 Гомель — Масква;
№ 260 Мінск — Санкт-Пецярбург;
№ 2 Мінск — Масква;
№ 239 Полацк — Масква;
№ 296 Брэст — Масква;
адпраўленнем 6 студзеня:
№ 1 Масква — Мінск;
№ 239 Масква — Полацк;
№ 235 Масква — Брэст;
№ 27 Масква — Брэст;
№ 237 Масква — Брэст;
адпраўленнем 7 студзеня:
№ 237 Масква — Мінск;
№ 235 Масква — Мінск;
№ 27 Масква — Брэст;
№ 83 Санкт-Пецярбург — Гомель;
№ 49 Санкт-Пецярбург — Мінск;
№ 55 Масква — Гомель;
№ 1 Масква — Мінск;
адпраўленнем 8 студзеня 2025 года:
№ 83 Санкт-Пецярбург — Гомель;
№ 295 Масква — Брэст;
№ 237 Масква — Брэст;
№ 49 Санкт-Пецярбург — Мінск;
№ 1 Масква — Мінск;
№ 27 Масква — Брэст;
№ 55 Масква — Гомель;
№ 239 Масква — Полацк;
№ 51 Санкт-Пецярбург — Брэст;
№ 295 Масква — Брэст;
адпраўленнем 9 студзеня 2025 года:
№ 237 Масква — Мінск;
№ 3 Масква — Брэст;
№ 83 Санкт-Пецярбург — Гомель;
№ 239 Масква — Полацк;
№ 49 Санкт-Пецярбург — Мінск;
№ 1 Масква — Мінск;
№ 27 Масква — Брэст;
№ 51 Санкт-Пецярбург — Брэст;
№ 55 Масква — Гомель.
Яшчэ адзін нюанс: колькасць месцаў са зніжкамі разлічваецца аўтаматычна ў рэжыме онлайн на аснове бягучага ўзроўню запоўненасці вагонаў пэўнага тыпу. Зніжкі не прымяняюцца, калі ўзровень загрузкі купэ і СВ дасягае 45%, папярэджваюць у БЧ.