Паўночнакарэйскі салдат, узяты ў палон УСУ, памёр ад ран
Паранены паўночнакарэйскі вайсковец памёр у пятніцу ў выніку пагаршэння стану здароўя на наступны дзень, як быў захоплены ў палон украінцамі, паведаміла агенцтва Yonhap са спасылкай на разведку Паўднёвай Карэі.
27.12.2024 / 12:50
«Мы пацвердзілі праз разведвальную арганізацыю дружалюбнай краіны, што паўночнакарэйскі салдат, захоплены жывым 26 снежня, памёр некаторы час таму, бо яго раненні пагоршыліся», — заявіла Нацыянальная разведвальная служба Паўднёвай Карэі.
Фота нібыта захопленага ў палон паўночнакарэйскага салдата, які, як мяркуецца, атрымаў раненні, было распаўсюджана ў Telegram.