Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент в.а. прэзідэнта

Імпічмент ініцыявала галоўная апазіцыйная партыя.

27.12.2024 / 10:47

Пратэстоўцы каля будынка парламента. Фота: Ahn Young-joon / AP

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент в.а. прэзідэнта Хан Док Су, галасаванне прайшло ў пятніцу. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Дэмакратычная партыя ўчора прыгразіла ініцыяваць імпічмент Хана, калі ён неадкладна не ўхваліць прызначэнне канстытуцыйных суддзяў. Парламент прагаласаваў за трох кандыдатаў у чацвер, але яны яшчэ не былі афіцыйна прызначаныя Ханам. Раней ён заявіў, што не будзе прызначаць суддзяў, пакуль кіруючы і апазіцыйны лагеры не прыйдуць да палітычнага кампрамісу.

«Стала ясна, што прэм'ер-міністр і в.а прэзідэнта Хан Док Су не мае ні кваліфікацыі, ні волі для абароны Канстытуцыі», — заявіў лідар фракцыі Дэмакратычнай партыі ў парламенце Пак Чхан Дэ.

14 снежня парламент Паўднёвай Карэі ў выніку галасавання падтрымаў імпічмент прэзідэнту краіны Ён Сок Ёлю.

Nashaniva.com