Чэргаў на выезд з Беларусі няма

Што з выездам з Беларусі ў калядную раніцу а 08:00?

25.12.2024 / 08:29

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Сайт Памежнага камітэта паведамляе, што няма чэргаў на выезд з Беларусі ні на польскай, на літоўскай межах. Таксама знікла чарга з фураў на пераходзе «Казловічы», у пачатку тыдня там было больш за 2000 машын.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаіць 410 фураў, у «Беняконях» — 400. На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» стаіць 600 велікагрузаў.

Затое, як пісалася раней, калапс на вяртанне з Польшчы ў Беларусь.

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы

Nashaniva.com