«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях
Праз амаль чатыры з паловай гадоў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года прапагандыста Ігара Тура нарэшце азарыла «эўрыка», якім чынам можна паставіць шах і мат арганізатарам альтэрнатыўнага падліку галасоў.
24.12.2024 / 20:01
Ігар Тур
Ігар Тур ставіць пад сумнеў сапраўднасць тых афіцыйных пратаколаў з выбарчых участкаў, паводле якіх на іх перамагла Святлана Ціханоўская.
Па назіраннях прапагандыста, аб'ядноўвае гэтыя пратаколы
«татальная адсутнасць прозвішчаў сябраў выбарчых камісій і ніводнага подпісу. Ніводнага подпісу, ні на адным «пратаколе» — гэта не пратакол, а паперка».
Адзін з пратаколаў, якія раз'юшылі прапагандыста
У якасці прыкладаў Тур размяшчае некалькі выяў пярэдняга боку «крамольных» пратаколаў, дзе подпісаў сапраўды няма. А крыху яшчэ паразважаўшы на гэтую тэму, ён завяршае свой гнеўны спіч грозным пытаннем:
«Дзе ***** подпісы, калі гэта нібыта пратакол???»
Адказ на гэта пытанне ляжыць на паверхні:
пералік прозвішчаў сябраў выбарчых камісій і іх подпісы — на адваротным баку пратакола, як і прадугледжана афіцыйнай формай гэтага дакумента, зацверджанага пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Як галасавалі за Ціханоўскую. Несфальсіфікаваныя пратаколы прэзідэнцкіх выбараў
Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману
Як прагаласавалі беларусы на выбарах 2020
Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах