Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020
Тамара Патоцкая была актыўная ў 20-м годзе, а пасля нідзе публічна не выступала.
25.12.2024 / 09:43
Тамара Патоцкая. Фота «Вясны»
Тамары Патоцкай 58 гадоў. Яна жыла ў Баранавічах. З 2012 года валодае аграсядзібай «Чыжы» за дзясяць кіламетраў ад Баранавічаў.
У 2020 годзе яна была адным з «кандыдатаў пратэсту» Мікалая Статкевіча, праўда, ініцыятыўную групу Патоцкай так і не зарэгістравалі.
Тамара ўваходзіла ў ініцыятыўную групу Святланы Ціханоўскай, у яе браў інтэрв'ю Сяргей Ціханоўскі, калі яшчэ быў на волі. Жанчыну некалькі разоў штрафавалі, апошні раз — у ліпені 2022 года, хоць яна нідзе не свяцілася пасля выбараў 2020 года.
Па звестках «Вясны», 5 снежня Тамару Патоцкую арыштавалі яшчэ раз — гэтым разам па крымінальнай справе. Яе вінавацяць у «закліках да санкцыяў» (арт. 361 КК) і «ўдзеле ў пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй можа пагражаць да 12 гадоў калоніі.
Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»
Беларус, якога закранула апошняя масавая аблава КДБ, расказаў, як праходзілі ператрус і допыт