Футбольная зборная Беларусі паедзе гуляць з таджыкамі

20 сакавіка наступнага года на Цэнтральным рэспубліканскім стадыёне ў Душанбэ зборная Беларусі мае намер згуляць таварыскі матч са зборнай Таджыкістана.

24.12.2024 / 17:13

Зборная Таджыкістана па футболе. Фота: fft.tj

Паводле сусветнага рэйтынгу ФІФА, сілы камандаў Беларусі і Таджыкістана цяпер прыблізна роўныя: беларусы на 98-м радку, таджыкі на 104-м.

У 2014 годзе каманды ўжо праводзілі матч паміж сабой, і тады зборная Беларусі ўпэўнена перамагла — 6:1.

Восенню 2025 года беларусы збіраюцца ўзяць удзел у адборачным турніры чэмпіянату свету-2026, дзе трапілі ў адну групу з камандамі Грэцыі, Шатландыі і Партугаліі альбо Даніі.

У першай палове года ў рамках падрыхтоўкі да турніру зборная Беларусі плануе правесці чатыры таварыскія спарынгі, але з кім будуць гуляць, апрача зборнай Таджыкістана, пакуль невядома.

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў

Экс-гульца чэмпіянату Беларусі могуць прадаць у англійскую прэм'ер-лігу за 30 мільёнаў еўра

Найлепшы футбаліст Беларусі — 2021, якога судзілі за пратэсты, працягнуў кантракт з клубам з Мазыра

Футбалісту Мудрыку забаранілі трэніравацца на базе «Чэлсі»

Nashaniva.com