За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

Нікадзім Бельскі родам з Валожына, але жыве ў польскім Чанстахове, калі верыць яго сацсеткам. Выглядае, што ён днямі ехаў у госці ў Беларусь і на мяжы трапіў пад пільную ўвагу сілавікоў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

24.12.2024 / 16:38

Імя Нікадзіма Бельскага сёння з'явілася ў судзе Верхнядзвінскага раёна з абвінавачаннем у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Апошняя актыўнасць маладога чалавека ў сацсетках заўважаная 22 снежня.

У 2013 годзе ініцыяваная Бельскім акцыя асвятлялася на ўзроўні ўсёй краіны — ён тады натхніў моладзь адпраўляць паштоўкі ветэранам да 9 траўня.

Бацькі Нікадзіма — зоаваланцёры, займаюцца дапамогай бяздомным жывёлам, трымаюць у Валожыне зоагатэль і таксама былі героямі цэнтральнай прэсы.

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі дэпутата

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Дальнабойшчыку з Мінска пагражае да чатырох гадоў калоніі за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў

Nashaniva.com