У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі аўтамабіль старшыні акупацыйнай рады

У часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці ў двары аднаго з дамоў узарвалі аўтамабіль. У выніку выбуху раненні атрымаў старшыня акупацыйнай рады горада Васіль Нечат, піша «Суспільнае».

24.12.2024 / 15:21

Узарванае аўто ў Бярдзянску, 24 снежня 2024. Telegram / Андрушчанка Time.

Нечат паранены, яго павезлі ў бальніцу, аднак інфармацыя аб яго стане пакуль адсутнічае.

Nashaniva.com