Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію
Мужчына сцвярджае, што яго падманам прымусілі падпісаць кантракт.
24.12.2024 / 15:13
Грамадзянін Беларусі, які ваяваў у складзе расійскай арміі, трапіў ва ўкраінскі палон.
Відэа з мужчынам апублікавала 77-я асобная аэрамабільная брыгада. Мяркуючы па ўсім, палоннага завуць Артур Яфрэмаў. Яму 37 гадоў, ён з Касцюковічаў Магілёўскай вобласці.
На відэа мужчына сцвярджае, што яго падманам прымусілі падпісаць кантракт з расійскім войскам.
«Мянты мяне прынялі, давай прэсаваць. Падпісвай, тыпу, кантракт на вайну. Я першы раз, другі раз адмовіўся, трэці. Потым я зноў напіўся і мяне прэсавалі, зноў узялі. І я п'яны ўзяў і падпісаў. А потым, калі працверазеў, ужо позна было, я ўжо быў у Варонежы. Мяне туды завезлі п'янага», — заявіў Яфрэмаў.
У відэа ён таксама заклікаў беларусаў не ісці на вайну ва Украіну.